Маці - Поўнач
(Пераклад Kejstevil)




Маці-Поўнач, як яны спяць пад палаючай страхою?
Маці-Поўнач, як яны могуць спаць – рэкі твае сплываюць крывёю!..

Памяць... незагойныя... раны!
Веліч і слава твае зламаны....

Гледзячы ў неба – ды сонца не бачаць,
У сэрцы трывожным адзін клопат маюць –
Схавацца б глыбей ад турбот,
А праз гэта душу прадалі і страцілі шчасце...
Ва ўласных вачах апляваны народ...

І таму няма спакою ўноч душы маёй –
Цені, відмы, мроі і праявы лучацца ў ёй...

Маці-Поўнач – Воля скаваная рве ланцугі!
Спрадвечны Рубон сыноў склікае пад свае сцягі!

Hosted by uCoz