"Лёс"




Я чую свае дыханьне i сэрца грукат,
У вачох маіх змрочны начны далегляд.
Струменьнi крывi - нібы вагняна рака,
Што цячэ праз нябёсы - дзе палае захад…

Успамiны пра тое былое жыцьцё -
У роспачы губляюцца мары...
А на дрэвах застыла асеньне гальлё
I дажджом плачуць шэрыя хмары.

Магчыма, што кроплi гарачай крывi
Застануцца ў глыбiне часу -
Хай iмi напiшуць аповесьць пра нас
Пра долю – вашу i нашу.

Хай нашая кроў крынiцай цячэ
Па бел-чырвона-белым штандары.
Ярылаўскi крыж на ваярскiм шчыце –
Сьвiтаньне праз шэрыя хмары...

Як тыя, хто сьмерць сустракаў кожны дзень,
Як тыя, хто жыў дзеля мэты адзiнай -
Лёс iх заўжды будзе бегчы праз нас -
У бясконцасьць… да сьмерцi гадзiны.

Hosted by uCoz