Articles




1.Дабрыдзень Senelder, распавядзі калі ласка, што сабою уяўляе гурт Dies Nefastus?

Зараз гэта не тое, каб гурт. Гуртом DN з’яўляўся з самага пачатку iснаваньня, але з цягам часу людзi, якiя былi ў складзе гурта, адыйшлi – застаўся я адзiн. Мяне такiя абставiны цалкам задавальняюць - усё залежыць толькi ад мяне.

2.Чаму такі назоў - Dies Nefastus? Што ты ў яго ўкладаеш?

Назва з’явiлася ў 2002 годзе. Яе прапанаваў клявiшнiк Максiм, з якiм мы пачыналi граць. Ён знайшоў яе ў творы Нiцшэ, якi назваў так той дзень, з якога мы вядзем адлiк гадоў – першы дзень iснаваньня хрысьцiянства. Тэма рэлiгii не з’яўляецца адзiнай для творчасьцi DN, але ж, назва адлюстроўвае той сьветапогляд i тыя думкi, якiя былi уласьцiвымi для таго перыяду жыцьця.

3.Dies Nefastus на маю думку адрозьніваецца стылістычна ад сярэднестатыстычных

блэкавых камандаў. Як бы уласна ты ахарактырызаваў стыль свайго гурта? Я толькi граю тое, што мне хочацца граць. У гэта я ўкладаю свае ўласныя эмоцыi, думкi... а як гэта будзе гучаць праз прызму ўласных меркаваньняў iншых людзей – менавiта так яно i будзе для iх. Няма сэнсу абагульняць, бо той жа самы NSBM розных гуртоў можа гучаць па-рознаму.

4.Дзеля любое творчасьці патрэбна натхненьне. Што асабіста цябе натхняе?

Гэта можа быць што заўгодна, бо ўсё, што я бачу навокал, што адчуваю, накладае свае рысы на творчасьць DN. Гэта могуць быць вобразы прыроды: зорнае неба, сьнег на зямлi, старое дрэва... i г.д. Гэта могуць быць нейкiя руiны, якiя менавiта для мяне з’яўляюцца сымбалямi цякучасьцi часу... я не магу казаць пра штосьцi адно агульнае. Нават уласныя думкi з’яўляюцца натхненьнем.

5.Як ты ставішся да ідэі трыадзінства і славянскага адзінства? Ці не падаецца табе гэта міфам, які культывуюць шавіністы?

Я за згоду памiж Белымi нацыямi, але я толькi за супрацу. Кожны павiнен жыць у сваем уласным доме: толькi калi будуць моцныя нацыi - будзе моцная раса. Шавiнiсты заўжды кажуць пра тых, хто не падзяляе iх “утапiчных” поглядаў: “забивают клин в дружбу братских народов.”... але, гэта робяць якраз яны самi.

6.На колькі, на тваю думку, сучасная музыка павязана з Традыцыяй?

Ёсць гурты, ў творчасьцi якiх сустракаюцца традыцыйныя матывы, фальклёрная i этнiчная музыка, таму я лiчу што так. Але ж, гэта яшчэ не ўсё, галоўнае – гэта дух i сэнс.

7.Што для цябе значаць такія паняткі, як нацыяналізм, звычай продкаў, дзяржава?

Нацыяналiзм – гэта перш за ўсё любоў да свае нацыi, шлях нацыянальнага адраджэньня. Асэнсаваньне прыналежнасьцi да нацыi, асэнсаваньне сябе як часткi – кроплi яе крывi, якой пiшацца гiсторыя. Сувязь памiж мiнулым i будучым праходзiць праз нас : частка духу i крывi продкаў – ад гэтага нельга пазбавiцца нiкому. Дзяржава – гэта адзiная магчымасьць нашага iснаваньня – трывалая глеба пад нашымi нагамi.

8.Якія планы на будучыню?

Час пакажа. Я не буду заракацца пра тое, чаго магу не выканаць у будучым... але ж, ўсё будзе толькi так, як яно павiнна быць...

9.Некалькі словаў нашым чытачам.

Вялiкi дзякуй за ўвагу да Dies Nefastus.

З павагай, Senelder.

Hosted by uCoz