"У пустэчу..."




Шукая бясьпеку – губляеш сябе,
Стварая гісторыі белыя плямы.
Бездань раптоўна твой сьвет праглыне
І застанецца попел навокал гарамі...

Калі ж сэнс у багацьцях жыцьця?
Усё адно іх у труну не схаваеш...
Яны зьнікнуць як кроплі дажджа -
На зямлі, дзе сябе пахаваеш.

Бездань глядзіць на кожнага з нас –
Бо мы ў яе вочы зірнулі -
І кожны ўбачыць у ёй уласны адказ,
Пакуль гады яшчэ не мінулі...

Сьмерць – гэта сьмерць – усё адно:
Час заб’е ці гарачыя кулі?
Горшае ў сьвеце – страціць свой лёс,
Пакуль гады яшчэ не мінулі...

Hosted by uCoz