Гурт




Гурт быў заснаваны 10 кастрычніка 2002 года
Ігарам "Senelder" (гітары) і Максімам "Kejstevil" (клявішы, вакал).


Недзе ў сакавіку 2004 у гурт прыйшла бас-гітарыстка Кацярына. Ужо ў такім складзе быў зроблены першы запіс "Visions of the World Aflamed". Мы запісалі ўсё, што было зроблена гуртом у перыяд 2002-2004, нават песьні, сэнс якіх ужо не адпавядаў поглядам. Нажаль, якасьць атрымалася даволі дрэннай, таму што гэта быў першы вопыт працы з гукам.

Праз некаторы час, Кацярына пакінула склад DN.

Восень 2005 - Быў запісаны альбом "Воспоминания". Склад на той час:
Senelder - Гітары, Клявішы, Вакал;
Kejstevil - Вакал, Клявішы.
Але, адразу пасьля запісу, Kejstevil вырашыў болей не граць у DN.

Далей пачынаецца перыяд творчага заняпаду. Былі спробы зноў супрацоўнічаць з Кацярынай, але плённае супрацы не атрымалася. Былі спробы нешта запісваць, але гэта хутчэй за ўсё не ўбачыць сьвет. Я не кідаў заняткаў музыкай, але творчасьць DN была прыпынена. Недзе напрыканцы вясны 2008-га, я пачаў зноў апрацоўваць старыя песьні, рабіць новыя. Такім чынам, быў падрыхтаваны матэрыял, які канчаткова быў запісаны да сьнежня 2008-га і атрымаў назоў "Сьвітаньне па-над Руінамі". У яго ўвайшлі старыя песьні "В Проблеске Жизни", "Стражник", "Рассвет над Руинами", а таксама зусім новыя. Мова на альбоме пераважна Беларуская - яшчэ адна зьмена ў творчасьці апрача таго, што першы раз быў выкарыстаны жаночы вакал (Партыю ў песьне "У Пустэчу..." сьпявала Ligodema).

На сёньняшні дзень, DN з'яўляецца маім студыйным праэктам.


Senelder
Hosted by uCoz